Адкрылася выстава “Юзаф Крашэўскі ў люстэрку гісторыі”

15 мая ў Мінску, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (ЦНБ) адкрылася выстава “Юзаф Крашэўскі ў люстэрку гісторыі, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння польскага пісьменніка Юзафа Ігнацыя Крашэўскага.



76f1cfd7754a6e4fc3281bcccb3d0902.jpg

15 мая ў Мінску, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (ЦНБ) адкрылася выстава “Юзаф Крашэўскі ў люстэрку гісторыі, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння польскага пісьменніка Юзафа Ігнацыя Крашэўскага.

У экспазіцыі, падрыхтаванай аддзелам рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ сумесна з Польскім інстытутам у Мінску, дэманструюцца выданні  XIX—XXI стагоддзяў з фондаў ЦНБ, сярод якіх — прыжыццёвыя выданні твораў Крашэўскага на польскай мове, іх пераклады, а таксама даследаванні, якія распавядаюць пра жыццё і творчасць літаратара.
Крашэўскі (28.7.1812—19.3.1887), якога сучаснікі навывалі “чалавекам-універсітэтам,  вядомы як аўтар гістарычных раманаў, паэт, драматург, публіцыст, літаратуразнавец, этнограф, выдавец, музыкант і мастак. У “Кнізе рэкордаў Гінэса ён адзначаны сярод “самых пладавітых аўтараў як “чэмпіён эпохі гусінага пяра.
Крашэўскі — з сям’і пружанскага харужага, дзяцінства правёў у вёсцы Доўгае каля Пружан (Брэсцкая вобласць) , вучыўся ў Свіслацкай гімназіі (Гродзенская вобласць) і Віленскім універсітэце. За удзел у антыцарскай змове зняволены у турму. З 1834 года жыў у Доўгім і на Валыні. Заснавальнік і рэдактар віленскага  часопіса “Атэнэум. З 1859 года — у Варшаве, дзе рэдагаваў “Штодзённую газету (з 1861 года называлася “Польскага газета). Пасля падаўлення паўстання 1863-64 гадоў да канца жыцця знаходзіўся на эміграцыі. Як празаік дэбютаваў у 1831 годзе. Стварыў паэтычную трылогію з гісторыю Літвы “Анафеляс, 223 раманы і аповесці. Аўтар гістарычных раманаў, прысвечаных, у тым ліку, і мінуламу Беларусі, навуковай працы “Старажытная Літва. Яе гісторыя, законы, мова, вера, звычаі, песні…. Выдаў каля 60 тамоў гістарычных крыніц, пераважна дзённікаў і перапіскі. Маляваў тыпы беларускіх сялян, вясковыя пабудовы і пейзажы, перапісваўся з вядомымі дзеячамі культуры свайго часу.     
Адкрываюць экспазіцыю творы сацыяльна-бытавой тэматыкі, сярод якіх раман “Паэт і свет (1872), што прынёс Крашэўскаму еўрапейскую вядомасць, а таксама творы з так званага “сялянскага цыкла, у тым ліку адна з першых і лепшых аповесцей “Уляна (1855).
Гістарычная тэматыка прадстаўлена, у асноўным, кнігамі з серыі  “Powieњci historyczne, выдадзенымі ў Варшаве і Кракаве ў 1876—1889 гадах. Выстаўлены ўзоры паэтычнай і драматычнай творчасці пісьменніка, замалёўкі яго вандровак, працы па гісторыі і літаратуразнаўстве, выданні, што адлюстроўваюць выдавецкую і рэдактарскую дзейнасць Крашэўскага.


   
Асобны раздзел прысвечаны перакладам яго твораў на беларускую мову. Упершыню гэта зрабіў Янка Купала (вершы “Дзед і баба, “Ці ты знаеш старонку). Свой варыянт перакладу верша “Дзед і баба прапанаваў беларускі літаратуразнавец і паэт Уладзімір Мархель. Прозу пісьменніка перакладалі Пётр Бітэль (“Хата за вёскай), Васіль Сёмуха (“Апошнія хвіліны князя ваяводы (Пане Каханку), Леў Казлоў (“Кароль у Нясвіжы). Літаратуразнавец Міхась Кенька пераклаў цыкл гістарычных аповесцей, у тым ліку “Маці каралёў і “Кароль у Нясвіжы, якія выйшлі ў дзвюх кнігах у серыі “Скарбы сусветнай літаратуры у 2007 і 2009 гадах.


Кандыдат філалагічных навук Алена Вострыкава адзначыла, што Крашэўскі ўвайшоў у сусветную літаратуру, як стваральнік польскага раману. Паводле яе слоў, яшчэ пры жыцці Крашэўскага параўноўвалі з Анарэ дэ Бальзакам і Альфонсам Дадэ, паколькі ён стварыў панараму жыцця тагачаснага польскага грамадства. “Сваім жыццём і творчасцю Крашэўскі вельмі блізкі беларусам, але не чужы рускім і украінцам, бо захапляўся рускай культурай і некаторы час жыў на Украіне, — сказала Вострыкава.    
Галоўны рэдактар і старшыня МГА “Беларускі кнігазбор, кандыдат гістарычных навук Кастусь Цвірка адзначыў, што многае ў спадчыне Крашэўскага, які лічыў сябе літвінам, звязана з гісторыяй і культурай Беларусі. На ягоную думку, вартыя перакладу на беларускую мову творы Крашэўскага, прысвечаныя Вільні, Барысаву і Пінску, вандроўкам па Палессю і Літве, адзенню беларусаў з-пад Брэста, Кобрына і Пружан. Цвірка выказаў спадзяванне, што гэтыя і іншыя творы Крашэўскага на беларускую тэматыку будуць выдадзены ў серыі “Беларускі кнігазбор.     
Выступоўцы адзначалі, што Крашэўскі быў “вялікім палякам з літоўскім сэрцам, які заняў месца духоўнага лідара польскай літаратуры, што засталося вольным пасля вялікіх паэтаў-прарокаў Адама Міцкевіча і Юльюша Славацкага. 
Пад час адкрыцця выставы ансамбль “Класік-авангард (мастацкі кіраўнік Уладзімір Байдаў) выканаў музычныя творы Крашэўскага і іншых аўтараў XIX стагоддзя.